План мерапрыемстваў па рэалізацыі Дэкрэта № 15 ва УА “Узмёнская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа-сад”
Мэта: забяспечыць роўную магчымасць для школьнікаў у атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі, якая павінна адпавядаць сучасным умовам сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны.
1. Арганізаваць тры ступені адукацыі:
- 1 –ая – з 1 па 4 класы (4 гады );
- 2 –ая – з 5 па 9 класы (5 год);
- 3-яя – з 9 па 11 класы (2 гады). /Адміністрацыя/
2. Вучэбныя заняткі ў 2011-2012 годзе ажыццяўляць з 01.09.2011 па 01.06.2012. /Адміністрацыя/.
3. Выпускныя экзамены за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі праводзіць ў перыяд з 01.06 па 12.06 чэрвеня 2012 года. /Адміністрацыя/.
4. Рэжым арганізацыі вучэбных заняткаў ажыццяўляць у шасцідзённы школьны тыдзень і пяцідзённы вучэбны тыдзень. У шосты дзень праводзіць спартыўна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя і іншыя формы выхаваўчай работы і працоўнага навучання. /Адміністрацыя/.
5. Мэтанакіравана і ў поўнай меры арганізаваць работу факультатыўных заняткаў з улікам патрэбнасцей, здольнасцей выхаванцаў і іх бацькоў. /Настаўнікі-прадметнікі, адміністрацыя/.
6. Забяспечыць усіх школьнікаў, асабліва 10 і 11 класы, неабходнымі падручнікамі. /Бібліятэкар/
7. Забяспечыць інфармацыйную і метадычную падрыхтоўку настаўнікаў па авалодванню абноўленым зместам адукацыі. /Адміністрацыя/.
8. Аказаць метадычную дапамогу настаўнікам у арганізацыі навучальнага працэсу ў 10 і 11 класах. /Адміністрацыя/.
9. Выкарыстоўваць настаўнікам новыя педагагічныя тэхналогіі для аптымізацыі адукацыйнага працэсу пры рабоце на пераходным этапе. /Настаўнікі-прадметнікі/.
Родителям
Телефон: 8-02152-3-32-90
Электронная почта: uzm_mior@vitebsk.by